Валанцёры пошуковага атрада знайшлі ў калектары мужчыну з моцным пераахаладжэннем

Валанцёры пошукава-выратаваўчага атрада “ЦентрСпас” 19 студзеня, шукаючы зніклага, выпадкова выявілі зусім іншага чалавека. З моцным пераахаладжэннем ён знаходзіўся ў калектарнай трубе.

Як паведамляе афіцыйная група “ЦентрСпас”, валанцёры вялi пошук у Румлёўскім лесе і прылеглай тэрыторыі. У рове ў раёне праспекта Купалы яны знайшлі змерзлага мужчыну. Ён правёў там каля чатырох гадзін.

2

Мужчына пасля сваркі ў сям’і пайшоў з дому і хаваўся ў калектарнай трубе. Валанцёры выклікалі брыгаду хуткай дапамогі, якая шпіталізавала мужчыну.

Самога ж зніклага Акудовіча С. Л. валанцёры не знайшлі, але пошукі працягваюцца.

4

Раім пачытаць

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: