У Гродне ўсё яшчэ не паступілі ў продаж білеты на канцэрт гурта Brutto, які павінен адбыцца ў Лядовым палацы 12 лютага. Пры гэтым у некаторых іншых гарадах білеты ўжо даступныя. Арганізатары супакойваюць гродзенскіх прыхільнікаў гурта: усё ўжо амаль узгоднена з пляцоўкамі і білеты з’явяцца неўзабаве — ужо 20 студзеня.

16 студзеня стала вядома, што гурт адпраўляецца ў тур па Беларусі і выступіць у Гродне. У праграму тура Double Hot ўвайшлі лепшыя трэкі Brutto з альбомаў «Родны край» і Underdog, а таксама залатыя хіты «Ляпісаў» за апошнія 10 гадоў.

Раней паведамлялася, што квіткі на танцпол будуць каштаваць ад 67 рублёў, але гэтую інфармацыю абверглі. Па актуальнай інфармацыі цана квіткоў будзе пачынацца ад 40 рублёў.

hrodna.life/hl-events/kantsert-gurta-brutto/