Здароўе і спорт

Гродзенцы на Юбілейным возеры святкавалі Вадохрышча

Сотні гродзенцаў прынялі ўдзел у традыцыйным святкаванні Хрышчэнні Гасподняга 19 студзеня на Юбілейным возеры. У гэтым годзе гродзенцам, якія не забаяліся ледзяной вады, прапаноўвалі бясплатную лазню, гарачы чай і салдацкую кашу.

Ужо некалькі гадоў запар праваслаўны святар Сергій Цвірко моліцца на Юбілейным возеры ў свята Хрышчэння і распавядае гродзенцам, што значыць акунанне ў ваду ў гэты дзень.

«Многія прывыклі думаць, што пасля акунання ў ваду ў Хрышчэнне яны змыюць грахі. Нагадваю, што толькі пакаянне змывае грахі. Без унутранай працы знешнія водныя працэдуры новымі нікога не зробяць, можа толькі фізічна. Трохразовае акунанне дарослага чалавека раней азначала, што ён памірае для мінулага, грэшнага жыцця, і нараджаецца для новага. Няхай людзі, якія сёння апускаюцца ў ваду ў Хрышчэнне, думаюць менавіта пра гэта, пра новае і чыстае жыццё».

Пасля слоў святара і асвячэння іардані, змёрзлыя на марозе гродзенцы сталі акунацца ў ваду.

Гродзенскі дыджэй Модна (Андрэй Скрабук) распавёў, што акунаецца ўжо больш за дзесяць гадоў.

«Святар правільна сказаў, што пасля трох акунанняў можна сваё дрэннае мінулае пакінуць і пачаць новы год з чыстага ліста. Да гэтага абраду я стаўлюся вельмі сур’ёзна, бо я праваслаўны».


Не першы год на Юбілейнае возера ў Вадохрышча прыходзіць і вядомая беларуская спартсменка Вікторыя Кушнір.

«Гэта свята для мяне ўжо як традыцыя, з году ў год, на працягу сямі гадоў ныраю ў палонку і атрымліваю „гармон задавальнення“. Ці дапамагае гэта ў спорце? Упэўнена адкажу — так! Галоўнае пасля купання цёпла апрануцца і выпіць кубак гарбаты. У свеце даўно практыкуюць „ледзяныя бочкі“ пасля фізічных нагрузак. З дапамогай гэтага арганізм хутчэй аднаўляецца, інтэнсіўна выводзяцца з цягліц прадукты абмену — малочная кіслата».


Каб гродзенцы не замярзалі пасля акунання ў ваду, для іх былі падрыхтаваныя адмысловыя абагрэвачныя пункты, дзе можна было пераапранацца. Таксама працавала традыцыйная кропка з гарачай гарбатай і салдацкай кашай. Навінкай у гэтым годзе стала бясплатная лазня. Адзін прыватны прадпрымальнік прывёз сваю перасоўную лазню і прапаноўваў яе бясплатна ўсім жадаючым.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025