Будаўнікі ўжо выстаўляюць агароджу і ў хуткім часе прывязуць бытоўку. Рэканструкцыі старога будынка па вул. Віленскай, 14 пачнецца ў бліжэйшы час. Уладальнікам аб’екта з’яўляецца «Кронаспан», які некалькі месяцаў таму выкупіў нерухомасць на аўкцыёне.

Рэканструкцыяй старога будынка будзе займацца гродзенская будаўнічая арганізацыя «Гроднагарбуд».

Як распавялі ва ўпраўленні архітэктуры і горадабудаўніцтва Гродзенскага гарвыканкама, праектную дакументацыю рэканструкцыі зрабіла мінская арганізацыя. У будынку плануецца размясціць адміністрацыйна-гандлёвы цэнтр.

Даведка

Дом па адрасе Вiленская, 14 быў пабудаваны каля 1900 года ў стылi эклектыкі. Двухпавярховы неатынкаваны цагляны дом, дэкаратыўная аздоба якога сканцэнтравана на парадных фасадах будынка. Дэкаратыўным акцэнтам дома з’яўляецца пяты фасад утвораны замест кута на павароце вулiцы. Тут быў некалі парадны ўваваход, прыкрыты балконам-казырком. Будынак — прыклад цаглянага стылю з элементамi мадэрну.