Знос нелегальных агародаў, 12 лістапада 2016, фота з архіву Hrodna.life
Больш за тры тысячы тон хламу вывезлі да надыходу зімы з былых нелегальных агародаў на Фолюшы. Іх знос пачалі 12 лістапада 2016 года. Калі ж надыйшлі моцныя халады і выпаў снег, працы спынілі да вясны, піша grodnonews.by.
З’явіліся чуткі, што на гэтым справа скончыцца.
— Работы працягнуцца з наступнага тыдня. Плануем да сярэдзіны мая вывезці ўсё смецце, затым правядзем некалькі суботнікаў па навядзенні тут парадку, падрыхтуем тэрыторыю для пасеву травы, — пракаментаваў гэтыя чуткі першы намеснік кіраўніка адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Гродна Сяргей Сарока.
Пазіцыя гарвыканкама: на месцы вызваленых зямель стварыць гарадскую зону адпачынку. Упраўленню архітэктуры і горадабудаўніцтва прапанавана распрацаваць праект новага месца адпачынку гараджан.
У землеўпарадкавальнай службе Гродзенскага райвыканкама паведамілі, што многія жыхары Фолюша ўжо прыходзілі да іх каб пазнаёміцца з умовамі набыцця загарадных дач замест ліквідаваных.
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…
Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…