Спадчына

Прэмію Дубко ўручылі 19-ы раз: сярод лаўрэатаў Андрэй Вашкевіч

Прэмію Гродзенскага аблвыканкама імя Аляксандра Дубко «За творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва» атрымалі 18 студзеня найлепшыя працаўнікі культуры вобласці - супрацоўнкі музеяў, бібліятэк, мастацкіх каледжаў, творчых калектываў. Урачыстасці адбываліся ў Малой зале Драматычнага тэатра.

Атрымалі прэмію 14 чалавек. Сярод іх Вера Белакоз, народны майстар Беларусі з вёскі Гудзевічы Мастоўскага раёна, якая захавала тэхніку падвойнага ткацтва, Андрэй Вашкевіч, загадчык аддзела найноўшай гісторыі Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея, аўтар канцэпцыі музея Аўгустоўскага канала, акцёр Драмтэатра Васіль Мініч, галоўны мастак Тэатра лялек Ларыса Мікіна-Прабадзяк ды іншыя.

Уручалі адзнаку старшыня аблвыканкама Уладзімір Краўцоў і удава Дубко Эма Мікіфіраўна. Дарэчы, сёлета прэмію ўручалі ўжо 19-ы раз.

Пасля афіцыйнай часткі лаўрэаты і госці маглі паглядзець выступы найлепшых танцавальных і музычных ансамбляў рэгіёна.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025

Аркі на Савецкай ужо ўпрыгожылі кветкамі - гараджане параўноўваюць вуліцу з «маленькай Галандыяй»

Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…

9 мая 2025

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025