Прэмію Гродзенскага аблвыканкама імя Аляксандра Дубко «За творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва» атрымалі 18 студзеня найлепшыя працаўнікі культуры вобласці - супрацоўнкі музеяў, бібліятэк, мастацкіх каледжаў, творчых калектываў. Урачыстасці адбываліся ў Малой зале Драматычнага тэатра.
Атрымалі прэмію 14 чалавек. Сярод іх
Вера Белакоз, народны майстар Беларусі з вёскі Гудзевічы Мастоўскага раёна, якая захавала тэхніку падвойнага ткацтва,
Андрэй Вашкевіч, загадчык аддзела найноўшай гісторыі Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея, аўтар канцэпцыі музея Аўгустоўскага канала, акцёр Драмтэатра
Васіль Мініч, галоўны мастак Тэатра лялек
Ларыса Мікіна-Прабадзяк ды іншыя.
Уручалі адзнаку старшыня аблвыканкама Уладзімір Краўцоў і удава Дубко Эма Мікіфіраўна. Дарэчы, сёлета прэмію ўручалі ўжо 19-ы раз.
Пасля афіцыйнай часткі лаўрэаты і госці маглі паглядзець выступы найлепшых танцавальных і музычных ансамбляў рэгіёна.