Уначы 18 студзеня мітрафорны протаіерэй Аляксандр Наздрын правёў у вёсцы Парэчча Гродзенскага раёна традыцыйны чын вялікага асвячэння вады ў цэху разліву мінеральнай вады. Пасля асвячэння бутэлькі развезлі па храмах Гродна, каб людзі ранiцай змаглi яе набыць.
Як і ў папярэднія гады, ваду з асвечанай артэзіянскай свідравіны глыбінёй 256 метраў разлівалi ў паўтаралітровыя ПЭТ-бутэлькі без дадання газу. У гэтым годзе праваслаўныя храмы горада заказалі каля 15 тысяч бутэлек.
Са слоў начальніка цэха разліву мінеральнай вады ААТ «Молочный мир» Аляксандра Курмана, у гэтым годзе партыя павялiчылася амаль на тысячу бутэлек.
Традыцыя асвячэння мінеральнай вады ў вёсцы Парэчча існуе ўжо каля 10 гадоў. Раней праваслаўныя святары ездзілі ў Гожу, дзе некалі размяшчаўся цэх.
Купіць бутэльку з асвечанай вадой можна будзе каля кожнага праваслаўнага храма ў Гродне, пачынаючы з 18 студзеня. Цана адной бутэлькі 3 рублі.
Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…
Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…