У Гродне каля КСМ бегае зграя бяздомных сабак, якая налічвае каля 8 дарослых асобін. Нападаў на людзей зафіксавана не было, але колькасць і памеры жывёл наводзяць страх на самотнага чалавека.
У зграі можна заўважыць як пародзістых сабак, так і звычайных дварнякоў. Можна меркаваць, што зграя ўтварылася пасля навагодніх святаў, бо многія гаспадары да гэтага часу не могуць знайсці сваіх зніклых жывёл.
Калі чалавек бяжыць, натуральна сабакі хочуць яго дагнаць. Варта памятаць, калі сабака брэша — значыць, папярэджвае і прапануе сысці з яго тэрыторыі і кусаць пакуль не хоча. Тады чалавеку варта паказаць жывёле, што ён усё зразумеў і згодны сысці з чужой тэрыторыі.
Нельга крычаць «Фу», не факт, што сабакі з якімі чалавек сустрэўся ведаюць гэтую каманду. Крык здольны іх толькі раззлаваць. Нельга ім паказваць свой неспокой. Варта пастарацца з сабакамі пагаварыць цвёрда і прыязна. Калі сабакі трохі супакоіліся, то варта пачынаць вельмі павольна і спакойна рухацца туды, адкуль прыйшоў, і пры гэтым не паварочваючыся да жывёл спіной.
Пры сустрэчы зграі сабак, не варта рабіць рэзкіх рухаў, нават не варта падымаць рукі. Нельга сабакам пільна глядзець у вочы. Калі чалавек пакіне тэрыторыю жывёл і яны перастануць ісці за ім, усё роўна бегчы нельга.
Варта адзначыць, што зграі сабак ніколі не нападаюць, калі не ўпэўнены ў сваім сілавай і лікавай перавазе. Яны добра адчуваюць страх і слабіну, таму калi чалавек баіцца, то больш шанцаў падвергнуцца пільнай увазе жывотных.
Таксама часта сабакі кідаюцца за веласіпедыстамі, машынамі, проста людзьмі, якія бягуць і сабакамі. Зграі, пастаянна жывуць на нейкім пэўным участку, лічаць яго сваёй тэрыторыяй і становяцца ў яго межах нашмат агрэсіўней і смялей. Так што будзьце ўважлівыя.
Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…
Салон прыгажосці Mateo запусціў праект «Незвычайная маці». Паўдзельнічаць у ім могуць жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей…
Гродзенскі гісторык Мечыслаў Супрон вызначыў, з якога ракурсу Напалеон Орда зрабіў адзін са сваіх гродзенскіх…
Памяшканне былой крамы «Спорттавары» на Ажэшкі, 42 у Гродне можна ўзяць у арэнду. Аўкцыён па…
Для зручнасці жыхароў і гасцей горада ў Гродне ўводзяць новую схему абмежавання руху мотатранспарту. Існуючая…
Мурал стварылі спецыяльна для "Музея Лідскага бровара". Убачыць яго можна падчас экскурсіі на піваварню 1876…