Чвэрць стагоддзя таму ў Гродне паўстаў хор «Бацькаўшчына», які аб’яднаў людзей розных прафесій і заняткаў, сэрцам адданых Айчыне, яе роднаму слову і спеву. З аматарскага паступова ён вырас у калектыў з прыстойным узроўнем выканання, які запрашаюць выступаць па ўсёй Еўропе. 13 студзеня павіншаваць калектыў з юбілеем сабраліся шматлікія госці - колішнія ўдзельнікі і сябры.