Новы снегаход у камплекце з чатырохмясцовымi тэнтаванымi санкамі-валакушамi паступіў на ўзбраенне ў канцы 2016 года. Афіцыйна прадставілі новы транспартны сродак 13 студзеня на возеры Юбілейным.
Снегаход будзе прызначаны для пошуку, выратавання і эвакуацыі пацярпелых, дастаўкі да месца правядзення работ ратавальнікаў і спецыяльнага абсталявання ва ўмовах зімовага бездарожжа.
Акрамя прадстаўлення навінкі, ратавальнікі расказалі аб правільных паводзінах на лёдзе, а таксама прадэманстравалі прыёмы самавыратавання ў экстраных сітуацыях.