Горад

Будынкі Гродзенскага піўзавода вярнулі ва ўласнасць дзяржавы

Інвестар так і не змог удыхнуць новае жыццё ў закінутыя будынкі Гродзенскага піўзавода. Іх вярнулі ва ўласнасць дзяржавы. Такое рашэнне вынес эканамічны суд Гродзенскай вобласці, піша grodnonews.by.

Прадпрыемства было зачынена дзесяць гадоў таму. У 2014 годзе піўзавод набыла кампанія «Экопромэнерго» з Мінскай вобласці. Яна стварыла даччыную кампанію «ПромИнвестТехнологии». Новыя гаспадары ў першую чаргу залаталі працякаючы дах будынку 1877 года пабудовы і з дапамогай банэра схавалі ад гараджан сцены карпусоў, што руйнаваліся. Кіраўнік кампаніі Вера Быстрымовіч пабывала ў польскім горадзе Познань, дзе падобны стары піўзавод перабудавалі ў гандлёва-забаўляльны комплекс. Так з’явіўся інвестыцыйны праект «Рэканструкцыя піваварнага завода ў Гродне», які шмат у чым капіруе польскі праект. Аднак яму не наканавана было спраўдзіцца з-за вялікіх фінансавых выдаткаў.

Пасля распаду «ПромІнвестТэхналогіі» новым гаспадаром гродзенскага піўзавода становіцца ТАА «ЖанВасІнвест». Але справа з мёртвай кропкі зноў не зрушылася, а кампанія імкнулася больш выгадна перапрадаць свой аб’ект у Гродне. Нарэшце кропку ў гэтым праекце паставіў эканамічны суд.

Далейшы лёс былога піўзавода, які выпускаў калісьці 18 гатункаў піва, пакуль не вызначаны. Асабліва хвалюе будучыня будынка, які прадстаўляе гісторыка-культурную каштоўнасць, — корпуса найстарэйшага ў Беларусі піўзавода, створанага ў 1877 году аўстрыйскім купцом Кунцам. Міністэрства культуры як адзін з варыянтаў рэкамендуе стварыць на базе старога піўзавода культурны цэнтр.

Яшчэ адну ідэю падказаў жыхар Гродна Арцём Бубен, выпускнік політэхнічнага каледжа. Распрацаваны ім праект прадугледжвае рэканструкцыю ўсяго комплексу будынкаў завода пад музейна-турыстычны комплекс, у які ўвойдуць хостел, рэстаран і музей.

Пры распрацоўцы праекта Арцём выкарыстаў розныя дадзеныя, у тым ліку графічныя выявы фасадаў стогадовай даўнасці. Абмеры будынка вырабляў сам, з гісторыяй і архітэктурай дапамагалі гісторыкі і краязнаўцы.

У конкурсе «100 ідэй для Беларусі» праект Арцёма Бубена прайшоў абласны этап і падрыхтаваны для рэспубліканскага. Так што ў будучыні ў інвестараў ёсць надзейны памочнік.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025

Mrs Globe з Гродна Лана Глумакова напісала кнігу пра «жаночы магнетызм»

Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…

13 мая 2025

Квізы, дэгустацыі і касцюміраваныя экскурсіі. Куды пайсці на Ноч музеяў 2025 у Гродне і вобласці

Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…

13 мая 2025

На Юбілейным возеры ў Гродне з’явіцца «Князь Гедымін»

Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…

13 мая 2025

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025