Некалькі дзясяткаў гродзенцаў раніцай 14 студзеня на трасе каля КБМ адкрылі зімовы сезон язды на картах. Акрамя дасведчаных спартсменаў на першую сёлетнюю трэніроўку прыйшлі і зусім юныя аматары хуткай язды.
Арганізатары рыхтавалі трасу каля тыдня. Шмат часу заняла падрыхтоўка тэхнікі да зімовых умоў.
У дзень старту новага сезону запрацаваў пракат картаў. Але зімой ён будзе працаваць толькі калі на пляцоўцы будуць спартсмены. Звычайны ж сезон пракату пачынаецца з 1 сакавіка.
Магчыма, неўзабаве на трасе пройдзе Кубак Гродна. Усё будзе залежыць ад умоў надвор’я і магчымасцяў.