Памяшканне апячатана, за рэчамі не прыязджаюць, канцэрт адменены. Такія справы зараз у нядаўна адкрытага «Склада 95». Няўжо праект, які стаў навінкай для Гродна, не апраўдаў сябе і закрыўся на пачатковым этапе?
Гродзенец Андрэй планаваў аддаць старую канапу для праекта, але ў выніку за ёй так ніхто і не прыехаў. Такіх як Андрэй у горадзе аказалася нямала. На званкі гродзенцаў прадстаўнікі «Склада 95» не адказвалі, а памяшканне, дзе ён знаходзіцца, аказалася апячатана.
Уласнік аб’екта распавёў, што памяшканне апячаталі, бо не была ўнесена аплата за арэнду. Але ў выпадку, калі арандатар заплаціць, ён зможа працягнуць там працу.
Стваральнік «Склада 95» Сяргей пераконвае, што зараз у іх ідзе перыяд падрыхтоўкі, а ў лютым праект актыўна запрацуе.
«Мы працуем, але актыўная фаза нашага „Склада“ пачнецца з лютага. Справа ў тым, што пасля святкавання Новага года народ апынуўся неактыўным і мы пачалі распрацоўваць новую праграму з рознымі мерапрыемствамі. У пачатку лютага прадставім яе гродзенцам. Таксама мы зараз робiм рамонт — парадкуем памяшканне. Неўзабаве запусцім збор рэчаў, як гэта рабілі раней». — распавёў Сяргей.
Таксама стваральнік «Склада 95» распавёў, што з-за слабой актыўнасці гродзенцаў прыйшлося перанесці канцэрт гурта «Разбiтае сэрца пацана», якi павінен быў выступіць у падтрымку новага для Гродна праекта.
Прадстаўнікі гурта ў сваю чаргу кажць, што гродзенскія арганізатары не выканалі свае абавязацельствы. Канцэрт вырашылі адкласці да лепшых часоў. Сам Сяргей адзначыў, што выступ гурта можа адбыцца ў лютым у «Складзе 95».
Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…
Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…
Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…
Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…
На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…
Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…