Памяшканне апячатана, за рэчамі не прыязджаюць, канцэрт адменены. Такія справы зараз у нядаўна адкрытага «Склада 95». Няўжо праект, які стаў навінкай для Гродна, не апраўдаў сябе і закрыўся на пачатковым этапе?
Памяшканне апячатана
Гродзенец Андрэй планаваў аддаць старую канапу для праекта, але ў выніку за ёй так ніхто і не прыехаў. Такіх як Андрэй у горадзе аказалася нямала. На званкі гродзенцаў прадстаўнікі «Склада 95» не адказвалі, а памяшканне, дзе ён знаходзіцца, аказалася апячатана.
Уласнік аб’екта распавёў, што памяшканне апячаталі, бо не была ўнесена аплата за арэнду. Але ў выпадку, калі арандатар заплаціць, ён зможа працягнуць там працу.
Пачнуць працаваць з лютага
Стваральнік “Склада 95” Сяргей пераконвае, што зараз у іх ідзе перыяд падрыхтоўкі, а ў лютым праект актыўна запрацуе.
“Мы працуем, але актыўная фаза нашага “Склада” пачнецца з лютага. Справа ў тым, што пасля святкавання Новага года народ апынуўся неактыўным і мы пачалі распрацоўваць новую праграму з рознымі мерапрыемствамі. У пачатку лютага прадставім яе гродзенцам. Таксама мы зараз робiм рамонт – парадкуем памяшканне. Неўзабаве запусцім збор рэчаў, як гэта рабілі раней”. – распавёў Сяргей.

“Разбiтае сэрца пацана” зайграе ў Гродне, толькi невядома калi
Таксама стваральнік «Склада 95» распавёў, што з-за слабой актыўнасці гродзенцаў прыйшлося перанесці канцэрт гурта “Разбiтае сэрца пацана”, якi павінен быў выступіць у падтрымку новага для Гродна праекта.
Прадстаўнікі гурта ў сваю чаргу кажць, што гродзенскія арганізатары не выканалі свае абавязацельствы. Канцэрт вырашылі адкласці да лепшых часоў. Сам Сяргей адзначыў, што выступ гурта можа адбыцца ў лютым у «Складзе 95».


