Людзі і справы

«Свабоду Дыяне Сельванавай!» З’явілася петыцыя за адмену прысуду гродзенцы, якую пакаралі за карцінку ў ВК

Петыцыя за адмену прысуду з’явілася праз некалькі гадзін пасля абвяшчэння рашэння суда. 12 студзеня гродзенку Дыяну Сельванаву асудзілі на два гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання пакарання на год за захаванае ў сацыяльнай сетцы Вконтакте на сваёй асабістай старонцы выявы эратычнага зместу з элементамі порна. Таксама дзяўчына мае выплаціць 690 рублёў крымінальна-прававой кампенсацыі. У яе канфіскавалі тэлефон — «прыладу злачынства».

Стваральнікі петыцыі, лічаць, што жорсткасць прысуду несувымерна вялікая ў параўнанні з магчымай шкодай або грамадскай небяспекай дзеянняў Дыяны. Яны лічаць, што гэта нельга лічыць крымінальным злачынствам, якое патрабуе настолькі суворага пакарання.

Аўтары петыцыі патрабуюць умяшання пракуратуры ў справу гродзенкі як нагляднага органа з ініцыятывай аб пераглядзе справы.

Таксама стваральнiкi патрабуюць ад Вярхоўнага суда публікацыі тлумачэнняў аб парадку прыцягнення да адказнасці па частцы 2 артыкула 343 КК каб не дапускаць непаразуменняў з боку праваахоўных органаў.

Яшчэ адно патрабаванне — унесці змены ў Крымінальны кодэкс аб парадку прыцягнення да адказнасці за распаўсюд парнаграфіі. Да крымінальнай адказнасці трэба прыцягваць толькі тых, хто сістэматычна распаўсюджваў порна з мэтай даходу.

Сама Дыяна Сельванава шакаваная рашэннем суда, але абскарджваць рашэнне адмовілася, бо не бачыць у гэтым сэнсу.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У цэнтры Гродна закрылася крама спорттавараў, якая працавала больш за 30 гадоў

Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…

28 красавіка 2025

Фільм на кітайскай раскажа пра Гродна і яго «інвестыцыйную прывабнасць»

Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…

28 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся амерыканскі дэсерт — печыва з рознымі начыннямі

У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…

28 красавіка 2025

Назву гурта Dzieciuki і яго сацсеткі прызналі «экстрэмісцкімі». Падобна, што «экстрэмісцкай» стала і першая беларускамоўная газета

Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…

27 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць дом з ажурным балконам за 60 метраў ад Нёмана

У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…

26 красавіка 2025

Школьнікі з Гродна трапілі пад прафілактыку за «зігаванне» і нацысцкую сімволіку

Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…

25 красавіка 2025