Петыцыя за адмену прысуду з’явілася праз некалькі гадзін пасля абвяшчэння рашэння суда. 12 студзеня гродзенку Дыяну Сельванаву асудзілі на два гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання пакарання на год за захаванае ў сацыяльнай сетцы Вконтакте на сваёй асабістай старонцы выявы эратычнага зместу з элементамі порна. Таксама дзяўчына мае выплаціць 690 рублёў крымінальна-прававой кампенсацыі. У яе канфіскавалі тэлефон — «прыладу злачынства».
Стваральнікі петыцыі, лічаць, што жорсткасць прысуду несувымерна вялікая ў параўнанні з магчымай шкодай або грамадскай небяспекай дзеянняў Дыяны. Яны лічаць, што гэта нельга лічыць крымінальным злачынствам, якое патрабуе настолькі суворага пакарання.
Аўтары петыцыі патрабуюць умяшання пракуратуры ў справу гродзенкі як нагляднага органа з ініцыятывай аб пераглядзе справы.
Таксама стваральнiкi патрабуюць ад Вярхоўнага суда публікацыі тлумачэнняў аб парадку прыцягнення да адказнасці па частцы 2 артыкула 343 КК каб не дапускаць непаразуменняў з боку праваахоўных органаў.
Яшчэ адно патрабаванне — унесці змены ў Крымінальны кодэкс аб парадку прыцягнення да адказнасці за распаўсюд парнаграфіі. Да крымінальнай адказнасці трэба прыцягваць толькі тых, хто сістэматычна распаўсюджваў порна з мэтай даходу.
Сама Дыяна Сельванава шакаваная рашэннем суда, але абскарджваць рашэнне адмовілася, бо не бачыць у гэтым сэнсу.