Прэпараты для лячэння ВІЧ будуць вырабляць пад Гродна

Прэпараты для лячэння ВІЧ і туберкулёзу будуць вырабляцца на беларуска-індыйскай фармацэўтычнай вытворчасці ў Скідзелі. Пра гэта 12 студзеня ў час закладкі першага каменя ў падмурак новага прадпрыемства ў Скідзелі паведаміў выконваючы абавязкі дырэктара ТАА «Новалок» Кумар Манаранджан, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На новай вытворчай пляцоўцы, якая ствараецца ў Скідзелі, плануецца вырабляць лекавыя сродкі для лячэння ВІЧ, туберкулёзу, рака і іншых захворванняў. Сума інвестыцый складзе каля $ 2,8 млн. Мантаж абсталявання першай чаргі плануецца завяршыць да канца года.

У першы час ТАА «Новалок» плануе выпускаць 15−20 найменняў лекаў. У далейшым лінейку прадукцыі пашыраць да 50 найменняў.

«Гэта будуць унікальныя прэпараты, многія з якіх у Беларусі і ў іншых краінах СНД не робяцца і не прадстаўлены на рынку. Яны будуць куды больш даступнымі па цане ў параўнанні з аналагічнымі замежнымі прэпаратамі», — адзначыў Кумар Манаранджан. На вытворчасці, якая размесціцца на дзеючых плошчах прадпрыемства РУП" Белмедпрэпараты" ў Скідзелі, будзе створана каля 70 працоўных месцаў.

Будаўнічы аб’ект сёння быў прэзентаваны старшыні Савета Рэспублікі Міхаілу Мясніковічу. Ён прыняў удзел у закладцы капсулы з пасланнем нашчадкам і першага каменя ў падмурак новага прадпрыемства. «Гэта не толькі імпартазамяшчэнне: падобныя прадпрыемствы валодаюць самавітым экспартным патэнцыялам. Мы не ставім задачу на 100% закрыць беларускі рынак лекамі ўласнай вытворчасці, аднак на дзеючых вытворчасцях павінны працаваць і на ўнутраны рынак, і на знешні», — падкрэсліў Міхаіл Мясніковіч.

Ён адзначыў, што акрамя вытворчасці ў Скідзелі падобныя беларуска-індыйскія фармакалагічныя праекты рэалізуюцца таксама ў Бешанковічах і Мінску. Паводле слоў Міхаіла Мясніковіча, прадукцыя індыйскіх фармаколагаў паспяховая на многіх рынках за кошт таго, што яны прапануюць якасныя лекі па больш нізкіх, чым у іншых вытворцаў, цэнах.

Беларуска-індыйская кампанія ТАА «Новалок» створана для рэалізацыі праекта, яе заснавальнікамі выступаюць РУП «Белмедпрэпараты» і індыйская фармацэўтычная кампанія Lok-Beta Pharmaceuticals (I) Pvt. Ltd.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Квізы, дэгустацыі і касцюміраваныя экскурсіі. Куды пайсці на Ноч музеяў 2025 у Гродне і вобласці

Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…

13 мая 2025

На Юбілейным возеры ў Гродне з’явіцца «Князь Гедымін»

Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…

13 мая 2025

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025

У Гродне прадаецца рэстаран «Сант Микеле»: прапрацаваў 2 гады

Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…

12 мая 2025

У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Яна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…

10 мая 2025