У Гродзенскай вобласці зацвердзілі тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі на 2017 год. Адпаведнае рашэнне Гродзенскага аблвыканкама апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.
Аблвыканкамам, у прыватнасці, зацверджаны тарыфы на паслугі, якія субсідуюцца дзяржавай. Так, кошт водазабеспячэння і водаадвядзення (каналізацыі) у рэгіёне не зможа перавышаць 0,5301 рублі за 1 куб.м і 0,354 рублі за 1 куб.м адпаведна.
Таксама зацверджаны тарыфы на паслугі па тэхнічным абслугоўванні жылога дома і тэхнічным абслугоўванні ліфта. Тарыфы за тэхабслугоўванне дома не перавысяць 0,1 рубель за 1 кв.м агульнай плошчы жылога памяшкання ў месяц, ліфта — 1,19 рублі з аднаго жыхара ў месяц.
Як паведамлялася, Савет Міністраў у снежні устанавіў гранічныя памеры цэн (тарыфаў) на жыллёва-камунальныя паслугі на 2017 год. Цэны і тарыфы, зацверджаныя аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам, не павінны быць вышэй.