У Гродне назвалі самыя папулярныя пакупкі замежных турыстаў, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўпраўленні спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама.
Упраўленне спорту і турызму апытала менеджараў турыстычных арганізацый рэгіёна з нагоды таго, якія крамы і пакупкі карыстаюцца найбольшым попытам у арганізаваных турыстаў.
Сярэдні чэк — 70 долараў
Паводле іх інфармацыі, найбольш цікавыя замежнікам вырабы народнай творчасці (тавары з гліны, дрэва, саломы, ільну, лазы) у якасці сувеніра. На другім месцы — посуд з крышталя і шкла. Таксама яны набываюць з сабой беларускі алкаголь (гарэлку, бальзамы, настойкі), кандытарскія вырабы, асабліва зефір, мармелад і цукеркі.
Сярод папулярных пакупак — адзенне з натуральных тканін (трыкатаж і бялізна), абутак, беларуская касметыка і лекі.
«Сярэдні чэк турыста, які наведвае Гродзенскую вобласць, складае каля $ 70 без уліку паслуг, уключаных у кошт тура», — адзначыў начальнік упраўлення Алег Андрэйчык.
Таксама ў Гродзенскай вобласці правялі анкетаванне турыстаў у гасцініцах, на чыгуначных і аўтавакзалах з мэтай даведацца пра іх перавагі ў пакупках. Маніторынгі адбыліся ў жніўні і лістападзе 2016 года, іх вынікі апрацоўваюцца Нацыянальным статыстычным камітэтам.
З 26 кастрычніка, калі пачаў дзейнічаць указ аб бязвізавым ўездзе ў спецыяльны турысцка-рэкрэацыйны парк Аўгустоўскі канал, Гродзенскую вобласць наведалі больш 2350 бязвізавых турыстаў, зарэгістраваліся на ўезд такім чынам 2659 замежных грамадзян. У тыдзень абласны цэнтр і парк наведваюць ад 300 да 370 замежных гасцей.