Крэатыўныя? Едзьце валанцёрыць у Гдыню!

Гродзенскае ГА «Цэнтр «Трэці сектар» разам з польскім «Цэнтрам супрацы моладзі» шукаюць валанцёраў у Фундацыю сацыяльных зменаў «Kreatywni» у Гдыні, Польшча.

Арганізацыі запрашаюць да ўдзелу ў ЕВС-праекце з сакавіка 2017 тэрмінам на 1 год.

Дэдлайн для заявак 18 студзеня 2017, адбор да 30 студзеня.

Галоўная мэта Фундацыі - стварыць магчымасці для сацыяльна выключаных людзей і для людзей у бяспецы сацыяльнай ізаляцыі праз сацыяльныя актыўнасці, вулічныя актыўнасці, анімацыю і працу з мясцовай супольнасцю. Усе гэтыя актыўнасці базуюцца ў грамадскім цэнтры «Apteka» у раёне Gdynia Grabówek. У раёне жыве каля 5000 людзей, у тым ліку 600 чалавек, чые антысацыяльныя паводзіны ўплываюць на астатніх, таму метады найперш скіраваныя на інтэграцыю і актывізацыю.

Фундацыя праводзіць серыі варкшопаў, якія заахвочваюць да крэатыўнага і здаровага ладу жыцця (псіхалагічна-адукацыйныя варкшопы для дзяцей, моладзі ды іх бацькоў); сямейныя святы і падзеі, урокі ангельскай мовы для моладзі і сталых, сустрэчы з мясцовымі лідарамі, артыстычныя актыўнасці, гарбатныя вечарыны для мясцовых, варкшопы па попінгу і брэйкдансу, гімнастыцы, арт-тэрапіі, фота-варкшопы, фестывалі, перфомансы, рэгулярныя трэніроўкі па футболе, вулічныя актыўнасці.

Задачы

Валанцёры будуць дапамагаць з:

  • — Анімацыяй у гульнях з элементамі вулічнай актыўнасці
  • — Анімацыяй у культурніцкіх праектах
  • — Арганізацыяй інтэграцыйных падзей
  • — Арганізацыяй варкшопаў
  • — Кансультацыямі для мясцовых жыхароў

Валанцёры будуць выкарыстоўваць групавы метад, дапамагаць са штодзённымі задачамі, звязанымі з арганізацыяй падзей ў грамадскім клубе «Аптэка». Яны таксама будуць дапагаць у планаванні, арганізацыі і ацэнцы інтэграцыйных і культурніцкіх падзей. Клуб адчынены з 10 да 20 гадзіны штодня і прапаноўвае шырокі спектр актыўнасцяў, таму валанцёр будзе мець магчымасць абраць актыўнасці, якія б супадалі з яго/яе перасанальнымі інтарэсамі. Валанцёры будуць працаваць да 8 гадзін на дзень, 5 дзён на тыдзень. Раз на месяц прадугледжана праца ў выходныя. Падрабязны расклад будзе абмяркоўвацца з валанцёрамі.

Крытэры адбору

Беларуская моладзь ва ўзросце ад 18 да 30 год, моладзі з Гарадзенскай вобласці будзе надавацца перавага.

Фундацыя шукае валанцёраў, якія цікавяцца інавацыйнымі праектамі і не баяцца працаваць у канфліктным і падзеленым асяроддзі. Базавыя веды ангельскай мовы і жаданне вывучаць польскую вітаюцца.

Заяўка

Каб паўдзельнічаць у адборы, неабходна запоўніць па-ангельску або па-польску і адаслаць заяўку да 18 студзеня на электронную пошту 3sektaryia@gmail.com з паметкай «EVS in Kreatywni».

Калі

Праект пачнецца ў сакавіку 2017 года і скончыцца праз год у лютым 2018.

Фінансавыя ўмовы

Усе выдаткі на праект, улічваючы транспарт, візавую падтрымку, пражыванне і харчаванне, аплочваюцца арганізатарамі.


Праект рэалізуюцца ў межах адной з акцый праграмы Еўразвяза «Эразмус плюс» — Еўрапейская валанцёрская служба (EVS).

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне прадаецца рэстаран «Сант Микеле»: прапрацаваў 2 гады

Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…

12 мая 2025

На Юбілейным возеры ў Гродне з’явіцца «Князь Гедымін»

Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…

12 мая 2025

У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Яна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…

10 мая 2025

На ўліку — 30 чалавек. Міліцыя ўладковае на сезонныя працы былых зняволеных

Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…

10 мая 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру на 16 паверсе з ільвом і дэкаратыўным камінам

На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…

10 мая 2025

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025