Фота: Ірына Новік
Пакатацца са снежных схілаў у Каробчыцах можна будзе ў пачатку наступнага тыдня. Снегавыя гарматы ў парку актыўнага адпачынку «Каробчыцкі Алімп» узяліся за працу каля дзвюх гадзін ночы 5 студзеня, піша grodnonews.by.
— Яны будуць працаваць, пакуль снежны насціл не стане дастатковым для арганізацыі катання, — распавёў начальнік парку актыўнага адпачынку «Каробчыцкі Алімп» Віктар Шумель.
Цыклон Axel прынёс у Гродна снегапады, і, калі яны паўторацца ў бліжэйшыя дні, першых наведвальнікаў каробчыцкія схілы змогуць прыняць раней. Але даваць аптымістычныя прагнозы аб пачатку працы ў наступныя выхадныя пакуль рана.
— Як толькі мы будзем гатовыя, паведамім у нашай групе ў сацыяльнай сетцы Вконтакте, — працягвае суразмоўца.
Цяпер да заезду аматараў актыўнага зімовага адпачынку ў «Каробчыцкім Алімпе» рыхтуюць першы схіл працягласцю крыху больш за 200 метраў. Як толькі ён будзе гатовы, прымуцца за астатнія.
— Начное катанне будзе арганізавана ў першы тыдзень сезону, — кажа Віктар Рамуальдавіч.
Калі надвор’е не паднясе сюрпрызаў у выглядзе рэзкага пацяплення (на шчасце, пакуль прагноз гэтага не абяцае), катанне адбудзецца ўжо ў наступную пятніцу. Пакатацца пры штучным святле можна будзе з дзесяці гадзін вечара да двух ночы.
У парку актыўнага адпачынку да сустрэчы першых наведвальнікаў гатовыя ўжо даўно. Тут зрабілі больш зручнай працу пад’ёмнікаў і змянілі працэс выдачы інвентара: пункт выдачы лыж і сноўбордаў у гэтым годзе размесціцца асобна ад пункта выдачы цюбінгаў. Пры дастатковай колькасці снегу пакатацца па схілах парку можна будзе і на снегаходзе.
Акрамя гэтага, навінай сезона, які вось-вось надыдзе, будзе праца пасуткавай камеры захоўвання для інвентара. Гэта зроблена для выгоды тых, хто аддае перавагу катацца на сваіх лыжах і сноўбордах.
Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…
На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…
Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…
У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…
Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…
На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…