Гродзенскі “Алімп” засыпае снегам. З гармат

Уначы з 12 на 13 снежня ў Гродзенскім парку актыўнага адпачынку “Алімп” пачалі працаваць снежныя гарматы. Пакуль надвор’е не вельмі спрыяе іх працы. Пры дзённай тэмпературы каля -2 градусаў гарматы могуць працаваць толькі на мінімальнай магутнасці. Таму працы па заснежванню схілаў больш актыўна ідуць уначы, калі тэмпература падае.

Да слова, сёлетнімі  зімовымі  начамі на “Алімпе” будуць працаваць не толькі гарматы. Адной з цікавостак сезона стануць начныя катанні з гор.

alimp

На лыжах не толькі з гор

Сёлета адпачынак на “Алімпе” плануюць зрабіць больш разнастайным. Лыжны спуск раздзеляць на некалькі трас, абяцаюць зрабіць больш зручным пад’ёмнік. Апроч магчымасці катацца з горкі, будзе падрыхтавана і бегавая траса, што пройдзе па тэрыторыі  парка і часткова праз блізкі да гор лес.

4

Цюбінг паедзе па-новаму

Новыя ўражанні атрымаюць і аматары цюбінга. У гэтым годзе траса для спуска будзе мець выгляд жолаба. З выкарыстаннем такой тэхналогіі лягчэй будзе заснежыць схіл і падрыхтаваць яго да эксплуатацыі. Ды і працэсу спуска дадасць відовішчнасці.

5

Навінка сезону – білет на дзень

Яшчэ адной навінкай сезону стане магчымасць набываць квіткі ў парк на цэлы дзень Па буднях уваход на тэрыторыю будзе каштаваць 10 рублёў, па выходных – 15. Для дзяцей да 12 гадоў і сталых людзей ад 60 кошты будуць меншымі напалову.

 5

З такімі квіткамі можна будзе пакатацца зранку, паехаць дахаты адпачыць і пасля вярнуца яшчэ раз. Што да пракатнага інвентара, то цэны стануць вядомымі бліжэй да адкрыцця сезона.

13

Калі? Пакуль пытанне

Пра тое, калі “Алімп” пачне прымаць гасцей, пакуль дакладна сказаць немагчыма – гэта залежыць ад надвор’я. Каб можна было забяспечыць добрую якасць трас, таўшчыня снежнага покрыва мае быць каля 30 сантыметраў. Каб намесці пакую колькасць снега, можа патрэбіцца каля двух тыдняў.

8

noch

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: