Другая палова тыдня адзначыцца пахаладаннем. Маразы прыйдуць 5-6 студзеня і пратрымаюцца да пачатку наступнага тыдня, паведамілі ў Гроднааблгідрамеце.

 

4 студзеня, серада

 

У Гродне

Воблачна, мокры снег, ноччу моцны мокры снег, слабая мяцеліца. На асобных адрэзках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёвы, паднёва-заходні 6-11 м/с, ноччу парывы да 15-20 м/с, удзень парывы да 14 м/с. Тэмпература мінімальная ноччу -1…-3 ºС, максімальная ўдзень 0…+2 ºС.

 

У Гродзенскай вобласці

Воблачна. Мокры снег, ноччу і раніцай моцны мокры снег, слабая мяцеліца. У асобных раёнах наліпанне мокрага снегу, днём слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёвы, паўднёва-заходні 6-11 м/с, ноччу парывы да 15-20 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 0…-5 ºС, максімальная днём -3…+2 ºС.

 

5-6 студзеня, чацвер-пятніца

 

5 студзеня ў асобных раёнах воблачна. На большай частцы вобласці кароткачасовы снег. У асобных раёнах завіруха, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўночны 6-11 м/с, на большай частцы парывы да 15-20 м/с.

Рэзка пахаладае: тэмпература паветра на працягу сутак -9…-14ºС.

 

6 студзеня воблачна з праясненнямі. Пераважна без ападкаў. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночны, паўночна-ўсходні 4-9 м/с, ноччу парывы да 12 м/с. Тэмпература паветра на працягу сутак -14…-19ºС, ноччу пры праясненнях да -22°С.

 

Папярэдні прагноз надвор’я на 7-9 студзеня

 

7 студзеня, субота

Пераважна без ападкаў. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -14…-19°С, пры праясненнях да -20…-23°С, максімальная днём -5…-10°С.

 

8 студзеня, нядзеля

У асобных раёнах кароткачасовы снег, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -14…-19°С, пры праясненнях да -20…-23°С, максімальная днём -5…-10°С.

 

9 студзеня, панядзелак

На большай частцы кароткачасовы снег, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -10…-15°С, пры праясненнях да -17°С, максімальная днём 0…-5°С.

 

Чытайце яшчэ:  П'яная пенсіянерка з Мастоўскага раёну, пагражаючы нажом, скрала веласіпед з крамы