Сур’ёзных наступстваў пасля парывістага ветру, прагназаванага на 27 снежня, на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёну зафіксавана не было.

Моцны вецер, хуткасць якога даходзіла да 20 м/с пакінуў пасля сябе некалькі паваленых дрэў і агароджаў.

Па інфармацыі Гродзенскага абласнога ўпралення МНС было здзейснена тры выезды на распілоўку паваленых дрэваў. Па аднаму ў Гродзенскім, Дзятлаўскім і Мастоўскім раёнах.