Фота з леташняга бегу з архіву рэдакцыі
Трэці год запар 1 студзеня ў гродзенскім лесапарку Пышкі пройдзе «Прабег цвярозасці». Прыняць удзел у здаровым забегу зможа любы жадаючы. Навiнкай на спартовым свяце стане гіравы марафон.
Арганізатары запрашаюць гродзенцаў сустракаць Новы год не за сталом і не на канапе, а на бегавой трасе. Забег у першы дзень новага года пройдзе ўжо трэці раз запар, а сам «Прабег цвярозасці» — шосты. Плануецца, што на старт выйдзе не менш за 100 чалавек.
Рэгістрацыя ўдзельнікаў пачнецца ў 11.30, старт прабегу ў 12.00. Акрамя самога забегу ўпершыню пройдзе гіравы марафон, у якiм прыме ўдзел майстар спорту па гіравым спорце Антон Жлабо. Плануецца, што на марафоне гродзенцы падымуць гіры 2017 раз.
Як гэта было год таму: 130 гарадзенскіх фізкультурнікаў пачалі 2016 год прабегам цвярозасці (+відэа)
На Румлёўскім праспекце ў Гродне ўзвядуць транспартную развязку. Грунт у раёне абследуюць на заражанасць насеннем…
У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…
Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…
Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…