Увечары 24 снежня ў Гродна ўпершыню з прыватным візітам прыехала пасол Вялікабрытаніі Фіёна Гiбб. За час трохдзённай паездкі дыпламат плануе пазнаёміцца з горадам і яго славутасцямі.
Фіёна Гібб працуе ў у Беларусі ўжо 11 месяцаў, у Гродне яна ўпершыню. У першую чаргу пасол наведала лютэранскую кірху на Раство, таксама пабывала на святкаванні Ханукі ў сінагозе.
«Экскурсія па горадзе ў нас запланавана ў бліжэйшы час. Я паспела крыху паглядзець горад і ён мне вельмі спадабаўся. Гродна — вельмі прыгожае і гістарычнае месца. Да прыезду сюды я шмат чула пра яго. Чакаю з нецярпеннем экскурсіі па мясцовых славутасцях», — сказала пасол.
Дыпламат не плануе сустракацца з кіраўнікамі горада, яе мэта — знаёмства з Гродна. Фіёна Гібб адзначыла што маленькімі крокамі Беларусь становіцца больш даступнай краінай для жыхароў Вялікабрытаніі. А бязвізавы ўезд у Гродна і Аўгустоўскі канал гэтаму павінен спрыяць яшчэ больш.
«Я хачу верыць, што грамадзяне Вялікабрытаніі ў будучыні будуць наведваць Гродна і яго наваколле больш актыўна, бо з нядаўняга часу дзейнічае бязвізавы рэжым. На жаль, пакуль яшчэ мала жыхароў Каралеўства ведаюць, што з’явілася такая магчымасць. Беларускі пасол у Лондане і ўлады Беларусi павінны больш папулярызаваць сваю краіну і бязвізавы ўезд, тады паток турыстаў павялічыцца. Пакуль жа ў Вялікабрытаніі вельмі мала людзей ведае пра Беларусь».
Фіёна Гібб родам з Шатландыі і з’яўляецца пратэстанткай. Пасля набажэнства на Каляды ў адзіным лютэранскай храме ў Беларусі дыпламат павіншавала гродзенцаў са святам. Пастар царквы Уладзімір Татарнікаў падарыў дыпламату маленькую карціну з выявай кірхі.
Фіёна Гібб пачала працу ў МЗС Вялікабрытаніі ў 1990 годзе. Працавала ў Нямеччыне, Украіне, Самалі, Іраку, Емэне. Да прызначэння паслом у Беларусі займала пасаду намесніка кіраўніка аддзела МЗС па праектах у палітычных, культурных сферах і сферы бяспекі. Кіраўніком прадстаўніцтва Вялікабрытаніі ў Мінску была прызначаная ў ліпені 2015 года, у Беларусь прыбыла 24 студзеня, змяніўшы на пасадзе пасла Бруса Бакнэла, які кіраваў дыпмісіяй з ліпеня 2012 года.
Міліцыя Гродна шукае пастаўшчыка абедаў у ізалятар часовага ўтрымання Кастрычніцкага РУУС. З 2011 года ежу…
Гродзенец Павел Юшкевіч, які жыве ў Торуні, атрымаў польскае грамадзянства па рашэнні Куяўска-Паморскага ваяводы. Раней…
Штогод у Гродзенскай вобласці выяўляюць больш за 6 тысяч анкалагічных захворванняў. Па стане на 2025…
Гродзенскі прадпрымальнік Артур Рымша выпусціў кліп на песню "Дзве сястры" - у ёй мужчына спявае…
"Лідскае піва" памяняла фармат тары для брэнда KORONET Lager. Прычына ў адсутнасці патрэбнай тары -…
Гродзенскі рок-гурт 8sonca запісаў трэці музычны альбом. Музыкі прысвяцілі яго каханню і ўнутраным перажыванням. Рэліз…