Навіны

Дубль Пасюта прынёс «Нёману» чарговую перамогу над «Шахцёрам»

Праз два дні пасля матчу ў Гродне хакеісты «Нёмана» і «Шахцёра» зноў сышліся на лёдзе, толькі ўжо ў Салігорску. Супернікі правялі баявы матч i трапіць у вароты гаспадароў гродзенскай камандзе ўдалося толькі ў трэцім перыядзе. Менавіта дзве шайбы польскага легіянера Гжэгажа Пасюта і дапамаглі «Нёману» атрымаць чарговую перамогу над «Шахцёрам».

«Шахцёр» — «Нёман» 0:2 (0:0, 0:0, 0:2)

галы:
46.45 0:1 — Пасют (мен.)
55.22 0:2 — Пасют


Пасля перамогі над «Шахцёрам» галоўны трэнер «Нёмана» Сяргей Пушкоў павіншаваў каталікоў з надыходзячымі Калядамі і застаўся задаволены вынікам гульнi ў Салігорску.

«Перш за ўсё, хачу павіншаваць усіх каталікоў з надыходзячымі Калядамі. Ведаю, што ў Беларусі шмат прыхільнікаў гэтай рэлігіі.

Што тычыцца непасрэдна самога матчу, то гульня атрымалася цяжкай і цягучай. Прычым такі характар яна пачала насіць літаральна з першага укідвання. Але гэта вытлумачальна тым, што абедзве каманды сустракаліся адзін з адным другі раз за пару дзён. А гуляць з адным і тым жа супернікам заўсёды складана. Тым больш даволі нядрэнная для нас гульня прайшла ў Гродне і «Шахцёр» зрабіў высновы з паразы. Мы таксама сур’ёзна рыхтаваліся да візіту ў Салігорск, бо цудоўна разумелі, што будзе зусім іншы матч. Так яно і атрымалася. У прынцыпе, гульня ішла да першага забітага гала. Хоць да таго, як нам у трэцім перыядзе атрымалася адкрыць лiк, абодва бакі стварылі звышдастаткова галявых сітуацый. Вось толькі з рэалізацыяй доўгі час не атрымлівалася. Мабыць, адбівалася высокая адказнасць за вынік. А можа і папросту да канца года назапасілася стомленасць… У любым выпадку, задаволены тым, што здолелі давесці матч да перамогі, што змаглі не толькі выстаяць у лікавай меншасці, але і самім закінуць".

У турнірнай табліцы «Нёман» працягвае набіраць ачкі. Цяпер у каманды Сяргея Пушкова 68 ачкоў, на 4 менш, чым у «Юнацтва». Дарэчы, мінская каманда губляе ачкі, яна саступіла ў сталіцы ў серыі булітаў «Дынама-Маладзечна».

Менавiта наступны матч гродзенскі «Нёман» правядзе дома, дзе будзе прымаць лідэра турнірнай табліцы «Юнацтва». Матч пройдзе 27 снежня.

Падзяліцца

Апошнія запісы

На кнігі «Наш Президент» у Гродне выдаткуюць $ 9000 бюджэтных грошай

На закупку кнігі "Наш Президент" у Гродне выдаткуюць 28 080 рублёў ($ 9190). Іх купяць…

30 красавіка 2025

Глебу ў Гродне правераць на заражанасць баршчэўнікам

На Румлёўскім праспекце ў Гродне ўзвядуць транспартную развязку. Грунт у раёне абследуюць на заражанасць насеннем…

29 красавіка 2025

На Ласасянцы з’явяцца масткі і пляж. Там будзе парк адпачынку на Фолюшы

У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…

29 красавіка 2025

У цэнтры Гродна закрылася крама спорттавараў, якая працавала больш за 30 гадоў

Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…

28 красавіка 2025

Фільм на кітайскай раскажа пра Гродна і яго «інвестыцыйную прывабнасць»

Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…

28 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся амерыканскі дэсерт — печыва з рознымі начыннямі

У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…

28 красавіка 2025