Шаноўныя чытачы! Сардэчна віншуем са святам усіх тых, хто святкуе Божае Нараджэнне 25 снежня, але не толькі іх. Усё ж, у нашым горадзе звыклая справа для многіх — адзначаць Раство двойчы, нават калі ты і не надта веруючы.

Жадаем вам моцы, каб здзяйсняць задуманае, моцы, каб трымацца свайго, моцы, каб заўсёды крочыць наперад. Здароўя, Божага бласлаўлення, аптымізму і веры ў лепшае, без якіх у наш час вельмі цяжка. Дзякуй, за тое што вы з намі штодня. Давайце далей рабіць наш горад лепшым. Чытайце і абавязкова пішыце нам — для нас важны кожны наш чытач.

Светлага і спакойнага Раства вам і вашым блізкім!

Рэдакцыя Hrodna.life