КДК Гродзенскай вобласці абвінавачвае кіраўніцтва гродзенскага спартыўнага комплексу ў незаконным атрыманні за 400 000 рублёў, піша «СБ Беларусь сегодня».
Камітэт дзяржкантролю Гродзенскай вобласці правёў праверку аднаго з найбуйнейшых спартыўных аб’ектаў рэгіёну — цэнтральнага спартыўнага комплексу «Нёман». У ходзе яе былі высветлены шматлікія парушэнні патрабаванняў заканадаўства, факты незаконнага атрымання бюджэтных сродкаў, парушэнні парадку выкарыстання бюджэтных сродкаў, а таксама істотныя хібы ў працы з боку кіраўніцтва ўстановы.
Напрыклад, было выяўлена, што ў перыяд з чэрвеня 2013 года па студзень 2015 былым дырэктарам установы былі выкрадзены бюджэтныя сродкі на суму больш за 12 000 рублёў шляхам незаконнага атрымання прэміяльных выплат. Пры фарміраванні штатнага раскладу ўстановы службовымі асобамі не ўлічваліся патрабаванні заканадаўства, што стала прычынай незаконнага атрымання бюджэтных сродкаў на суму больш за 400 000 рублёў.
Акрамя таго, выкарыстоўваючы сваё службовае становішча, ужо цяперашнім дырэктарам неабгрунтавана выплачвалася прэмія блізкім сваякам, якія не былі ў штаце ўстановы, за выкананне асобных відаў будаўнічых работ.
Па выніках праверкі службовыя асобы ўстановы за дапушчаныя парушэнні прыцягнутыя да адміністрацыйнай і дысцыплінарнай адказнасці, сумы незаконна атрыманых сродкаў часткова вернутыя ў бюджэт. Па матэрыялах праверкі распачатыя крымінальныя справы ў дачыненні да некалькіх былых службовых асобаў установы.