Дадаць навіну
Чацвер, 23 лістапада 2017, 09:54

У Гродне з’явіліся прыватныя елкавыя базары: тыя ж дрэўцы, але ўпакаваныя

Сёлета ў гродзенцаў з’явіўся выбар у каго купляць елку на свята: як і раней, у прадстаўнікоў лясгаса, або ў прыватнага прадпрымальніка. Адрозненне – цана і ўпакоўка.

Прыватнік, які ў гэтым годзе выставіў пяць кропак па ўсім горадзе, бярэ за свае елкі на 1 рубль больш, чым прадстаўнікі лясгаса. Усе дрэўцы запакаваныя ў спецыяльную сетку.

8

Пры гэтым усе елкі, якія прадаюцца ў Гродне, паходзяць з аднаго і таго ж месца – Нёманскага або Скідзельскага лясніцтва.

Чытайце яшчэ:  Сапраўдных зялёных хопіць на ўсіх. Гродзенскі лясгас пачаў нарыхтоўку навагодніх елак

Прадаўцы на елачных кірмашах адзначаюць, што старт продажаў у гэтым годзе актыўнейшы чым летась.

Працаваць елачныя кiрмашы будуць штодня з 11.00 да 20.00 да 31 снежня.

Цэны

Дрэва вышынёй да 1 метра каштаваць 8.5 рублёў. У прыватнiка на 1 рубль больш, але з упакаваннем.

1-2 метры – 11 руб.
2-3 метры – 16 руб.
3-5 метраў — 22 руб. (за такой высокай елкай трэба ехаць у лясгас)

На кiрмашах  прадаюць і так званыя навагоднія букеты з яловых галінак. Цана 2 рублі.

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

comments powered by HyperComments

Раім пачытаць

Каментары

0

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: