Сёлета ў гродзенцаў з’явіўся выбар у каго купляць елку на свята: як і раней, у прадстаўнікоў лясгаса, або ў прыватнага прадпрымальніка. Адрозненне — цана і ўпакоўка.

Прыватнік, які ў гэтым годзе выставіў пяць кропак па ўсім горадзе, бярэ за свае елкі на 1 рубль больш, чым прадстаўнікі лясгаса. Усе дрэўцы запакаваныя ў спецыяльную сетку.

8

Пры гэтым усе елкі, якія прадаюцца ў Гродне, паходзяць з аднаго і таго ж месца — Нёманскага або Скідзельскага лясніцтва.

[irp posts="7248″ name="Сапраўдных зялёных хопіць на ўсіх. Гродзенскі лясгас пачаў нарыхтоўку навагодніх елак"]

Прадаўцы на елачных кірмашах адзначаюць, што старт продажаў у гэтым годзе актыўнейшы чым летась.

Працаваць елачныя кiрмашы будуць штодня з 11.00 да 20.00 да 31 снежня.

Цэны

Дрэва вышынёй да 1 метра каштаваць 8.5 рублёў. У прыватнiка на 1 рубль больш, але з упакаваннем.

1−2 метры — 11 руб.
2−3 метры — 16 руб.
3−5 метраў — 22 руб. (за такой высокай елкай трэба ехаць у лясгас)

На кiрмашах прадаюць і так званыя навагоднія букеты з яловых галінак. Цана 2 рублі.