Выстава «Рукадзелле — маё рамяство» адкрылася ў музеі Гарадніцы. Аўтарка прадстаўленых ў экспазіцыі твораў - гродзенская майстрыха Алена Чумрай, якая захапляецца майстэрствам лапікавага шыцця.

Лапікавая тэхніка — адзін са старажытных відаў рукадзелля, пры якім суцэльны выраб у выглядзе мазаікі сшываецца з кавалкаў (лапікаў) тканіны. Майстрыха выкарыстоўвае аплікацыю, сшыванне, ручную і машынную зборку, праштабноўку.

Алена Чумрай працуе кіраўніцай квілт-студыі лапікавага шыцця «Жыцень». На адкрыцці прысутнічалі шматлікія вучаніцы майстрыхі, сярод якіх многа студэнтак УЗВ.

На выставе можна пабачыць звыш 100 твораў: арт-квілты, пано, касцюмы, жаночыя торбы, тэкстыльныя цацкі, дэкаратыўныя падушкі.