Спадчына

«Гродна вельмі не даследаваны ў археалагічным плане». Прайшла прэзентацыя чацвёртага выпуску «Гарадзенскага гадавіка»

Карані гродзенскай архітэктурнай школы ХІІ ст. не ў Кіеве, а на Балканах, Ядкоўскі не быў першым археолагам Гродна, а цэнтрам рамёстваў у горадзе быў раён вуліцы Траецкай. Гэта толькі некалькі цікавостак, якія можна прачытаць у чацвёртым выпуску «Гарадзенскага гадавіка». Нумар, прысвечаны археалагічнаму Гродна, прэзентаваў 15 снежня ў Цэнтры гарадскога жыцця яго рэдактар Юры Гардзееў.

Ці кепскія гэтак званыя «чорныя капальнікі», чаму валы Паўночнай вайны з’яўляюцца помнікам хутчэй расійскай вайсковай ганьбы чым славы — яшчэ адны цікавыя пытанні, на якія адказваюць аўтары зборніка.

Выступае рэдактар гадавіка Юрый Гардзееў
Нумар прысечаны памяці археолага Рыгора Акінчыца, актыўнага рупліўца археалагічнай спадчыны Гродна. Рыгор не любіў свяціцца сваёй працай, а папросту паціху і сістэмна выконваў тое, што мела б рабіць спецыяльная каманда. Ад археолага як спадчына засталіся для Гродна не столькі навуковыя артыкулы, колькі цудоўна выкананыя справаздачы.

«Гродна вельмі не даследаваны ў археалагічным плане горад, асабліва ў параўнанні з Кракавам, дзе штогод на Вавэлі адбываюцца раскопы і выходзіць адмысловы навуковы зборнік, альбо з Ноўгарадам Вялікім, дзе нават у фінансавыя крызісы дзяржава ўсё адно знаходзіць сродкі для археалагічных росшукаў, — сцвярджае ўкладальнік зборніка Юры Гардзееў. — У паўночнай Еўропе праводзяцца навуковыя даследаванні, якія сцвярджаюць вялікую ролю падолаў у гарадах. А ў Гродна ж папярэднія шурфы, якія праводзіліся ажно ў 1980-х, выявілі інтэнсіўнае засяленне Падола ў ХІ-ХІІ ст. Але да сёння так і не праводзілася комплексных абследаванняў гэтага кавалка горада. Таму як не адлакалізаваны таямнічы Курган, так і гарадзенскі Падол — крыюць багаты патэнцыял для археалагічнага вывучэння сярэднявечнага Гродна».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенка знайшла ў хлебе ніт. Куды звяртацца, калі ў ежы трапіўся іншародны прадмет?

Блогерка пад нікам Tomchikcerberejus паказала хлеб, які яе дзіця купіла ў адной з гродзенскіх крам.…

2 мая 2025

У сярэдзіне траўня ў Гродне пачнецца Gastrofest — сэты будуць каштаваць 45 рублёў

З 15 траўня па 1 чэрвеня ў Гродне пройдзе Gastrofest. Паспрабаваць сэты ў кавярнях і…

30 красавіка 2025

Сан-Ваўкавыска і Іўеандэлес. У Ваўкавыску камунальнікі апраўдаліся за абрэзку дрэваў у парку, але праблема не там

У Ваўкавыску паабразалі гарадскія дрэвы, а некаторыя і прыбралі зусім. Гарадская камунальная гаспадарка апраўдалася перад…

30 красавіка 2025

У гродзенскай сінагозе знеслі частку сцен — хочуць вярнуць гістарычны выгляд

У вялікай харальнай сінагозе ў Гродне знеслі ўнутраную перагародку паміж вестыбюлем і малельнай залай. На…

30 красавіка 2025

На кнігі «Наш Президент» у Гродне выдаткуюць $ 9000 бюджэтных грошай

На закупку кнігі "Наш Президент" у Гродне выдаткуюць 28 080 рублёў ($ 9190). Іх купяць…

30 красавіка 2025

Глебу ў Гродне правераць на заражанасць баршчэўнікам

На Румлёўскім праспекце ў Гродне ўзвядуць транспартную развязку. Грунт у раёне абследуюць на заражанасць насеннем…

29 красавіка 2025