На вуліцы Дубко з боку “OldCity” з 16 снежня пачне працаваць новы прыпынак грамадскага транспарту. Яго стварэнне ініцыяваў гандлёвы цэнтр, які прыслухаўся да шматлікіх просьбаў наведвальнікаў.

Прыпынак з’явіўся на аўтобусных маршрутах:
№19 «Аўтавакзал – Гарадская клінічная бальніца №3»,
№34 «Вішнявец – Гродназелянбуд»,
№46 «Вуліца Урублеўскага – Дзевятоўка-7»,
№49 “Дзевятоўка-5 – Вуліца Дамброўскага».

На тралейбусных:
№6 «Хімвалакно – Дзевятоўка”,
№14 «Будаўнічы ліцэй – Дзевятоўка”,
№17 “Дзевятоўка – вул. Маладзёжная»,
№18 «КСМ – вул. Маладзёжная».

Нагадаем, у красавіку 2016 на Дубко запрацаваў прыпынак “Гандлёвы цэнтр OldCity” (у бок Дзевятоўкi). Зараз на супрацьлеглым баку вулiцы з’явіўся таксама прыпынак, якi павінен стаць зручным для гараджан, якія наведваюць гандлёвы цэнтр.

3