У ноч з 31 снежня на 1 студзеня на плошчы Леніна адбудзецца святочная шоў-праграма «Гродна запальвае ў Новы Год», у рамках якой пройдзе флэшмоб «Запальвай, каб было ясна». Адначасова запаляцца ўсе светлавыя элементы ілюмінацыі, а людзі запаляць свае ўласныя агенчыкі.

Флэшмоб пачнецца роўна ў 01.55. Арганізатары з Гродзенскага гарадскога цэнтра культуры плануюць зрабіць навагоднюю плошчу Леніна самай яркай ў Беларусі.

Дзеля бяспекі на плошчы будзе забаронены адкрыты агонь: прапануецца выкарыстоўваць бенгальскія агні, а таксама ліхтарыкі і экраны тэлефонаў.

У горадзе ўжо завяршаецца ўпрыгожванне навагодніх елак святочнай ілюмінацыяй. Запаляць усе елкі горада ў адзін дзень — 16 снежня, адразу пасля шэсця Дзядоў Марозаў.

На наступны дзень, 17 снежня, у Гродне на стадыёне «Нёман» адбудзецца традыцыйны «Навагодні прабег», у якім можа прыняць удзел кожны, хто прыйдзе ў святочным касцюме. Пачатак у 12.00.