Дэбата трох маладых гісторыкаў - Аляксея Кайрыса, Васіля Герасімчыка і Дзяніса Жыгаўца — прайшла 12 снежня ў Цэнтры гарадскога жыцця. Удзельнікі абмяркоўвалі ролю Канстанціна Каліноўскага і гісторыю Паўстання 1863 года, а карэспандэнт Hrodna.life запісаў чатыры тэзісы з дыскусіі.
Паўстанцы планавалі адрадзіць нейкае падабенства Рэчы Паспалітай, праўда не ў выглядзе манархіі. Значная частка ідэйных арганізатараў паўстання глядзелі яшчэ шырэй — панславістычныя памкненні істотна пераважалі. Разглядалася магчымасць адзінага з расійцамі выступу супраць ўлады.
Той-жа Каліноўскі не выказваўся негатыўна пра расійскі народ, а выступаў менавіта супраць расійскага войска і адміністрацыі. А вось Зыгмунт Серакоўскі дык наогул бачыў за мэту Еўропу як саюз свабодных народаў - што між іншым праз стагоддзе і ўвасобілася ў Еўрасаюзе.
Паўстанне на нашых землях было надзвычай не падрыхтаваным, бо рыхтавалася на сакавік-красавік 1863. Але праз дзесяць дзён пасля выбуху рэвалюцыйных падзей у Каралеўстве Польскім ужо напачатку лютага Каліноўскі вырашае далучыцца, каб не раздзяляць агульны выступ паўстання.
Палякі фактычна падставілі нашых правадыроў непадрыхтаванымі ўвязацца ў канфлікт з расійскім панаваннем. Падставілі цэлае пакаленне, хоць, напэўна, выбару проста не было.
Герцэн дык наогул заклікаў пачакаць некалькі гадоў з паўстаннем, а пакуль спакойна пусціць у расійскія рэкруты літоўска-беларускіх шляхцюкоў, якія паступова загітавалі б войска выступіць супраць імперскага самадзяржаўя.
Што тычыцца галоўнага закіду да паўстання, што яно ў рэшце было задушана — на гэта ёсць знакамітая фраза — Gloria Victis. Паўстанне заклала дух смеласці і годнасці - у гэтым і ёсць заслуга і «слава пераможаным». Памяць пра герояў дала традыцыю змагання ў адстойванні незалежнасці.
Падставовай праявай папулярызацыі і мемарыялізацыі паўстання ў ХХ ст. стала кніга «Каласы пад сярпом тваім» Уладзіміра Караткевіча. Зараз, напярэдадні 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, у інтэрнэце праходзіць галасаванне за самую значную кнігу. Сярод звыклых беларускіх карыстальнікаў гэты раман Караткевіча стае на першым месцы, абыходзячы кнігі Бібліі ад Скарыны.
У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…
Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…
На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…