Уначы з 12 на 13 снежня ў Гродзенскім парку актыўнага адпачынку «Алімп» пачалі працаваць снежныя гарматы. Пакуль надвор’е не вельмі спрыяе іх працы. Пры дзённай тэмпературы каля -2 градусаў гарматы могуць працаваць толькі на мінімальнай магутнасці. Таму працы па заснежванню схілаў больш актыўна ідуць уначы, калі тэмпература падае.
Да слова, сёлетнімі зімовымі начамі на «Алімпе» будуць працаваць не толькі гарматы. Адной з цікавостак сезона стануць начныя катанні з гор.
Сёлета адпачынак на «Алімпе» плануюць зрабіць больш разнастайным. Лыжны спуск раздзеляць на некалькі трас, абяцаюць зрабіць больш зручным пад’ёмнік. Апроч магчымасці катацца з горкі, будзе падрыхтавана і бегавая траса, што пройдзе па тэрыторыі парка і часткова праз блізкі да гор лес.
Новыя ўражанні атрымаюць і аматары цюбінга. У гэтым годзе траса для спуска будзе мець выгляд жолаба. З выкарыстаннем такой тэхналогіі лягчэй будзе заснежыць схіл і падрыхтаваць яго да эксплуатацыі. Ды і працэсу спуска дадасць відовішчнасці.
Яшчэ адной навінкай сезону стане магчымасць набываць квіткі ў парк на цэлы дзень Па буднях уваход на тэрыторыю будзе каштаваць 10 рублёў, па выходных — 15. Для дзяцей да 12 гадоў і сталых людзей ад 60 кошты будуць меншымі напалову.
З такімі квіткамі можна будзе пакатацца зранку, паехаць дахаты адпачыць і пасля вярнуца яшчэ раз. Што да пракатнага інвентара, то цэны стануць вядомымі бліжэй да адкрыцця сезона.
Пра тое, калі «Алімп» пачне прымаць гасцей, пакуль дакладна сказаць немагчыма — гэта залежыць ад надвор’я. Каб можна было забяспечыць добрую якасць трас, таўшчыня снежнага покрыва мае быць каля 30 сантыметраў. Каб намесці пакую колькасць снега, можа патрэбіцца каля двух тыдняў.
Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…
Салон прыгажосці Mateo запусціў праект «Незвычайная маці». Паўдзельнічаць у ім могуць жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей…
Гродзенскі гісторык Мечыслаў Супрон вызначыў, з якога ракурсу Напалеон Орда зрабіў адзін са сваіх гродзенскіх…
Памяшканне былой крамы «Спорттавары» на Ажэшкі, 42 у Гродне можна ўзяць у арэнду. Аўкцыён па…
Для зручнасці жыхароў і гасцей горада ў Гродне ўводзяць новую схему абмежавання руху мотатранспарту. Існуючая…
Мурал стварылі спецыяльна для "Музея Лідскага бровара". Убачыць яго можна падчас экскурсіі на піваварню 1876…