У кітайскім горадзе Санье 11 снежня прайшоў фінал міжнароднага конкурсу для замужніх дам «Місіс Зямны Шар 2017» (Mrs. Globe 2017). Пераможцай стала Святлана Кузняцова (Крук), якая ў 1998 годзе перамагла ў конкурсе прыгажосці «Міс Беларусь», а ў 2013-м стала «Місіс Сусвет».

У конкурсе ўдзельнічалі 68 жанчын з розных краін і кантынентаў. Яшчэ да фіналу Святлана атрымала тытулы «Місіс паспяховасць» і «Удзельніца года».

Зараз Святлана Кузняцова жыве ў Маскве, выкладае матэматыку ў гімназіі. У яе трое дзяцей, малодшаму трохi больш за год. Нягледзячы на сямейныя і прафесійныя клопаты, Святлана не адышла аб фэшн-індустрыі. Яна дагэтуль удзельнічае ў конкурсах прыгажосці: як у якасці канкурсанткі, так і ў журы. У Беларусі Святлана бывае часта, бо ў Гродне жывуць яе бацькі.

[irp posts="2794″ name="Гродзенка стала першай віцэ-міс на конкурсе Супермадэль Сусвету"]