Людзі і справы

Анжаліка Борыс стала новым старшынёй Саюза Палякаў

ІХ справаздачна-выбарчы з’езд Саюза Палякаў у Беларусі прайшоў у Гродне 10 снежня. На яго прыехала каля 200 дэлегатаў. Старшынёй арганізацыі, якую не прызнаюць беларускія ўлады, але якую падтрымлівае польскі бок, стала Анжаліка Борыс.

Усяго былі прапанаваны чатыры кандыдаты: абраны ў 2012 годзе старшыня Мечыслаў Яськевіч, які балатаваўся на другі тэрмін, Анжаліка Борыс, Юзаф Пажэцкі і Ірэна Бернацкая. Пры гэтым апошнія два кандыдаты ўзялі самаадвод.

Мечыслаў Яськевіч на з'ездзе СПБ 10 снежня 2016, фота з архіву Hrodna.life

Борыс падтрымлівалі такія знаныя дзеячы СПБ, як журналіст Анджэй Пачобут і першы старшыня арганізацыі, адзін з яе стваральнікаў Тадэвуш Гавін. У выніку 99 удзельнікаў з’езду прагаласавалі за Борыс, 85 за Яськевіча і пяць — супраць усіх кандыдатаў.

Хаця барацьба была зацятай, а Мечыслаў Яськевіч меў нямала адданых прыхільнікаў, многія дзеячы СПБ лічылі, што як старшыня ён не спраўдзіўся, а апошнія чатыры гады ў арганізацыі заўважна была стагнацыя.

Новаабраная старшыня Анжаліка Борыс плануе працаваць дзеля пашырэння польскай адукацыі (усё ж — яна ў мінулым настаўніца), узмацнення аўтарытэту арганізацыі і рэгіянальных прадстаўніцтваў, а таксама дзеля легалізацыі саюза. У СПБ лічаць, што пацяпленне адносін паміж Мінскам і Варшавай можа спрыяць гэтай справе.

Дагэтуль Борыс была старшынёй Рады СПБ, а яшчэ раней ужо кіравала Саюзам палякаў - з яе выбару на пасаду старшыні ў 2005 і пачаўся раскол у арганізацыі. Тады ўлады не прызналі вынікі з’езду, адмянілі іх і правялі свой, на якім быў абраны лаяльны да беларускай улады кіраўнік. З таго часу у Беларусі існуюць два саюзы палякаў: афіцыйны, залежны ад уладаў Беларусі, і неафіцыйны, які прызнае Польшча.

Мечыслаў Яськевіч. Побач з ім Анжаліка Борыс. Фота са з'езду Саюза палякаў 11 снежня 2016 года, на якім Яськевіч прайграў выбары, а Борыс стала новым старшынёй арганізацыі.more
Падзяліцца

Апошнія запісы

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025

Аркі на Савецкай ужо ўпрыгожылі кветкамі - гараджане параўноўваюць вуліцу з «маленькай Галандыяй»

Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…

9 мая 2025

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025