Спадчына

125 гадоў Максіму Багдановічу: на праваслаўных могілках прайшла паніхіда на магіле маці паэта

У дзень 125-годдзя з дня народзін Максiма Багдановіча на старых праваслаўных могiлках у Гродне святар Пакроўскага сабора здзейсніў паніхіду на магіле маці паэта.

Памінальная служба на спачын душ паэта і яго бацькоў здзейсніў іерэй Павел Касперовіч у саслуженні дыякана Барыса Барадзінчыка.

«Мы сёння памаліліся за спачын душ паэта Максiма Багдановіча i яго бацькоў. Усё што мы можам зрабіць у гэты дзень, гэта прыйсці і памаліцца на магіле маці Марыі Апанасаўны. На жаль, на магілу самога паэта мы паехаць у Ялту не можам, але нам важныя ўсе месцы звязаныя з яго імем. I гэта не толькі музей, але і магіла яго маці. I нам важна што гэтая магіла побач з царквой, гэта сведчыць пра тое што Марыя Апанасаўна верыла ў Бога. Сёння наша малітва, гэта самае каштоўнае, калі мы ўзгадваем спачылых людзей.

У нядзелю 11 снежня мы запрашаем гродзенцаў ужо на літаратурную імпрэзу, куды прыйдзе стваральніца музея Максіма Багдановіча, паэтка Данута Бічэль i іншыя творцы. Усе разам мы пачытаем вершы Максіма Багдановіча», — сказаў Павел Касперовіч.

Прыйшлі на магiлу мацi паэта і звычайныя гараджане. Напрыклад, Наталля Карповіч прыйшла пакланіцца на магiле маці Максіма Багдановіча, падзякаваць за слаўнага сына беларускага народа.

«Віншую ўсіх беларусаў з Днём нараджэння Максіма Багдановіча. У першую чаргу я ўдзячная гэтаму паэту за верш «Пагоня «, які вельмі важны для нас. Ды і шмат іншых вядомых вершаў за сваё жыццё напісаў гэты выбітны челавек. І ў дзень яго нараджэння я прыйшла сказаць дзякуй і пакланiцца на магіле яго маці».

Падзяліцца

Апошнія запісы

На кнігі «Наш Президент» у Гродне выдаткуюць $ 9000 бюджэтных грошай

На закупку кнігі "Наш Президент" у Гродне выдаткуюць 28 080 рублёў ($ 9190). Іх купяць…

30 красавіка 2025

Глебу ў Гродне правераць на заражанасць баршчэўнікам

На Румлёўскім праспекце ў Гродне ўзвядуць транспартную развязку. Грунт у раёне абследуюць на заражанасць насеннем…

29 красавіка 2025

На Ласасянцы з’явяцца масткі і пляж. Там будзе парк адпачынку на Фолюшы

У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…

29 красавіка 2025

У цэнтры Гродна закрылася крама спорттавараў, якая працавала больш за 30 гадоў

Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…

28 красавіка 2025

Фільм на кітайскай раскажа пра Гродна і яго «інвестыцыйную прывабнасць»

Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…

28 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся амерыканскі дэсерт — печыва з рознымі начыннямі

У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…

28 красавіка 2025