125 гадоў Максіму Багдановічу: на праваслаўных могілках прайшла паніхіда на магіле маці паэта

У дзень 125-годдзя з дня народзін Максiма Багдановіча на старых праваслаўных могiлках у Гродне святар Пакроўскага сабора здзейсніў паніхіду на магіле маці паэта.

Памінальная служба на спачын душ паэта і яго бацькоў здзейсніў іерэй Павел Касперовіч у саслуженні дыякана Барыса Барадзінчыка.

“Мы сёння памаліліся за спачын душ паэта Максiма Багдановіча i яго бацькоў. Усё што мы можам зрабіць у гэты дзень, гэта прыйсці і памаліцца на магіле маці Марыі Апанасаўны. На жаль, на магілу самога паэта мы паехаць у Ялту не можам, але нам важныя ўсе месцы звязаныя з яго імем. I гэта не толькі музей, але і магіла яго маці. I нам важна што гэтая магіла побач з царквой, гэта сведчыць пра тое што Марыя Апанасаўна верыла ў Бога. Сёння наша малітва, гэта самае каштоўнае, калі мы ўзгадваем спачылых людзей.

panihida-bagdanovicha-010

У нядзелю 11 снежня мы запрашаем гродзенцаў ужо на літаратурную імпрэзу, куды прыйдзе стваральніца музея Максіма Багдановіча, паэтка Данута Бічэль i іншыя творцы. Усе разам мы пачытаем вершы Максіма Багдановіча”, – сказаў Павел Касперовіч.

Прыйшлі на магiлу мацi паэта і звычайныя гараджане. Напрыклад, Наталля Карповіч прыйшла пакланіцца на магiле маці Максіма Багдановіча, падзякаваць за слаўнага сына беларускага народа.

“Віншую ўсіх беларусаў з Днём нараджэння Максіма Багдановіча. У першую чаргу я ўдзячная гэтаму паэту за верш “Пагоня “, які вельмі важны для нас. Ды і шмат іншых вядомых вершаў за сваё жыццё напісаў гэты выбітны челавек. І ў дзень яго нараджэння я прыйшла сказаць дзякуй і пакланiцца на магіле яго маці”.

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: