Абухаўскі «Легіён» 7 снежня правёў у Лідзе першы матч 1/16 фіналу валейбольнага Кубка Выклiку. Падапечныя Аляксея Гедройця не выстаялі перад БАТЭ-БДУ, і саступілі з лікам 0:3.

Матч «Легіёна» з барысаўскай камандай атрымаўся ўпартым, але абухаўскай дружыне не хапала завяршэння, гэта пацвярджае і лік.

«Легіён»: БАТЭ-БДУ — 0:3 (24:26; 23:25; 25:27)

Нагадаем, «Легіён» выйшаў у 1/16 Кубка Выкліку дзякуючы двум перамогам над кіпрскім «Анартосісам».

Матч у адказ паміж «Легiёнам» i БАТЭ-БДУ пройдзе 21 снежня ў Мінску.