Гродзенскім баскетбалісткам у сябе дома не атрымалася парадаваць заўзятараў. У самым канцы матчу ў гульні з мінскімі «Цмокамi» каманда Аляксандра Шымкавяка не здолела ўтрымаць перавагу i саступіла суперніку з лікам 65:67.
«Алімпія» на працягу ўсяго матчу валодала перавагай, але ў самым канцы дазволіла суперніку не толькі зраўняць лік, але і зрабіць вырашальны кідок. Гродзенскія дзяўчыны мелі перавагу ў 3 ачкі за некалькі секунд да канца гульні, але спачатку баскетбалістка «Цмокаў» Рэйчал Тэрыёт пасля перадачы трапіла трохачковы, а вырашальны кідок здзейсніла Яўгенія Сцяпанава. У выніку — цяжкая перамога гасцей.
У турнірнай табліцы працягваюць лідзіраваць мiнскія «Цмокі», маючы ў сваім актыве 17 ачкоў, другімі ідуць баскетбалісткі «Гарызонта» — у іх 15 ачкоў, а гродзенская «Алімпія» размясцілася на трэцім радку з 14 ачкамі.
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…
Сцэнічны комплекс на святкаванне Дня Перамогі ў Гродне 9 траўня абыйдзецца гарадскому бюджэту ў 12…
Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…
Салон прыгажосці Mateo запусціў праект «Незвычайная маці». Паўдзельнічаць у ім могуць жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей…
Гродзенскі гісторык Мечыслаў Супрон вызначыў, з якога ракурсу Напалеон Орда зрабіў адзін са сваіх гродзенскіх…