Ужо год фонд «Гроднааблмаёмасць» спрабуе прадаць басейн «Лазурный», які афіцыйна не працуе з 2013 года. Сёлета цана спартыўнага аб’екта, які перайшоў ад «Белкарда» да «Аквацэнтра», была зніжана на 80% і цяпер складае 384 тысячы рублёў.
Басейн дастаткова стары — яго пабудаваў завод карданных валаў у 1973 годзе для сваіх работнікаў. Першы крыты басейн горада стаў улюбёным месцам гродзенцаў і аж да закрыцця карыстаўся вялікім попытам.
Закрылі басейн па прадпісанні санстанцыі, выдадзеным яшчэ ў 2010 годзе. Рамонт патрабаваў вялікіх выдаткаў, на якія ў завода карданных валаў не было грошай. У выніку басейн зачынілі, а праз пару гадоў выставілі на аўкцыён. У канцы лістапада 2016 года цану знізілі аж да 80% i зараз складае 384 тысячы рублёў.
Зараз басейн у вельмi занядбаным стане, туды пры жаданні, праз разбітыя вокны, можа трапіць кожны, хоць дзверы ўсе і забітыя.
Людзі, якія працавалі ў «Лазурным» да закрыцця, лічаць, што басейн выгадней знесці і пабудаваць цалкам новы. Маўляў, трубы і тэхніка там ужо вельмі даўно патрабавалi замены.
Новаму ўладальніку, які купіць будынак, трэба будзе выканаць капітальны рамонт на плошчы каля 2000 квадратных метраў.
У Гродне па стане на канец 2016 года знаходзіцца 10 стандартных басейнаў (у Кастрычніцкім раёне — 7, у Ленінскім — 3) і 23 мiнiбасейна (3 і 20 адпаведна па раёнах). На тэрыторыі Ленінскага раёна ёсць яшчэ адзiн нестандартны басейн.
Некаторыя фота басейна «Лазурный» прадстаўлены групай «Закінутыя дамы горада Гродна».
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…