Яшчэ восенню ўсяго за чатыры базавыя велічыні інвестар набыў закінуты будынак па адрасе Урыцкага, 5, што знаходзіцца каля будынку абласнога Упраўлення КДБ. У будучыні там можа размясціцца адміністрацыйны або гандлёвы аб’ект.
Што дакладна будзе на месцы закінутага дома, інвестар пакуль не паведамляе. Зараз уласнік збірае дакументацыю для праекта рэканструкцыі будынка, якi, праз гады прастою, знаходзіцца на мяжы зносу.
Дом на Урыцкага, 5, быў пабудаваны ў 1890 годзе. Будынак — прыклад электыкi ў ансамблi. Мае глыбокiя скляпенiстыя падвалы. У пачатку ХХ стагоддзя належаў гараджаніну па прозвішчы Сiдранскi. Пасля Другой сусветнай вайны ў доме знаходзіўся Ваенны трыбунал, а затым «Ваенгандаль». Пасля засяліліся людзі і жылі ды пачатку 2000-х гадоў, пакуль іх не выселілі. З тых часоў будынак пустуе. У 2006−2007 гг. ён знаходзiўcя пад пагрозай разбурэння, у сувязi з гэтым каля будынка дзяжурыла моладзь, якая хацела перашкодзiць знiшчэнню гiстарычнай каштоўнасцi.