На гэтым тыдні мы маем усяго некалькі прапановаў, але кожная – надта цікавая.
Спонсар рубрыкі – “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый”.
“Студыя” працуе для тых, хто хоча развівацца і атрымліваць карысныя веды і ўменні для самаразвіцця, кар’ернага росту і працы на карысць грамадства. Прапануе адукацыйныя курсы, трэнінгі, праекты, карпаратыўнае навучанне.
1. Як стаць валанцёрам?
5 снежня – Міжнародны дзень валанцёра. Запрашаем усіх на сустрэчу з валанцёрамі, якія працуюць у Гродне. Яны будуць дзяліцца сваім досведам працы і распавядаць пра магчымасці ўдзелу ў замежных праграмах для валанцёраў.
Час: 5 cнежня (панядзелак), 16.00-20.00
Месца: Наша Кава, вул. Замкавая, 11
Уваход вольны
2. Падарожжы аўтаспынам і шчаслівае жыццё
Хочаш зрабіць сваё жыццё ярчэй? Антыкавярня “Партал” запрашае на сустрэчу з падарожнікам і аратарам Віктарам Аспідавым, які падзеліцца сакрэтамі сваіх мараў і падарожжаў па 84 краінах свету.
Час: 11 снежня (нядзеля), 19.00
Месца: “Партал”, вул. Вялікая Траецкая, 31
Уваход: 6 руб.
3. Як рыхтаваць падарункі
Яшчэ адно незвычайнае мерапрыемства прапануе “Партал”. Навагодняя гульня “Ананімны Дзед Мароз” дазволіць зноў адчуць магію свята і акрамя таго ашчаслівіць нашых сяброў і зусім незнаёмых асоб.
Час: заяўкі прымаюцца да 10-га снежня



