Пазнаёміцца з людзьмі, што па-валанцёрску працуюць у Гродне, і расказаць уласную гісторыю валанцёрства зможа кожны ахвотны 5 снежня — у Міжнародны дзень валанцёра. Разам адзначыць гэта свята запрашаюць кавярня «Наша кава» і рэдакцыя Hrodna.life.
У гэты дзень у кавярні можна будзе сустрэць валанцёраў з-за мяжы і з нашага горада. Яны прапануюць наведвальнікам салодкія пачастункі і падзеляцца сваім досведам працы.
Калі ж нехта з наведвальнікаў і сам раскажа пра ўласны ўдзел у валанцёрстве, то атрымае кубак кавы ў падарунак ад кавярні.
Валанцёры будуць чакаць калегаў і аматараў кавы ад 16.00 да 20.00 гадзін.