Прычынай пажару ў прыватным доме на завулку Чыгуначным верагодна стаў непатушаны акурак. Узгаранне, якое пачалося апоўначы на другім паверсе дома, тушылі каля гадзіны.

Прыватны дом падзелены на некалькі кватэр. Уладальніка кватэры, дзе адбылося ўзгаранне, пажарныя выносілі без прытомнасці. У яго моцна абгарэла цела, зараз медыкі змагаюцца за яго жыццё. Вядома, што да пажара ён выпіваў і курыў у сябе ў хаце.

Будзе дапоўнена.