Як паведамляе афіцыйны сайт ФК «Нёман», галоўны трэнер гродзенцаў Ігар Кавалевіч падпісаў з камандай новы кантракт, які разлічаны да канца 2017 года і прадугледжвае магчымасць падаўжэння супрацоўніцтва яшчэ на адзін сезон у залежнасці ад паказанага камандай выніку.
Навіна гродзенскія заўзятары ўспрынялі з радасцю, бо яшчэ зусім нядаўна прасілі ў старшыні аблвыканкама Уладзіміра Краўцова працягнуць супрацоўніцтва з Кавалевічам. Менавіта з гэтым трэнерам многія заўзятары звязваюць поспех гродзенскай каманды.
Iгар Кавалевіч узначаліў «Нёман» ў сярэдзіне чэрвеня і дапамог камандзе захаваць прапіску ў наймацнейшым дывізіёне краіны.
Варта адзначыць, што яшчэ да падпісання новага кантракта ў інтэрнэце сталі з’яўляцца навіны, што Кавалевічам цікавяцца каманды з чэмпіянату Азербайджана.
Таксама Кавалевіч усё яшчэ з’яўляецца галоўным трэнерам моладзевай зборнай Беларусі.
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…
Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…
У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…
Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…
У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…